BE RU EN

Да латвійскай мяжы набліжаліся тры расейскія вайсковыя самалёты

  • 27.08.2017, 18:56

Патрульныя самалёты над Балтыйскім морам ідэнтыфікавалі расейскія Ан-12.

Ля мяжы Латвіі 26 жніўня былі знойдзены тры вайсковыя самалёты Расейскай Федэрацыі Ан-12.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў Twitter.

«26 жніўня патрульныя самалёты над Балтыйскім морам паблізу марской мяжы Латвіі ідэнтыфікавалі тры вайсковыя самалёты РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

Пачынаючы з 2014 года значна пачасціліся выпадкі парушэння паветраных межаў розных краін расейскай авіяцыяй. Так, у NATO заяўлялі, што расейскія вайсковыя самалёты здзяйснялі небяспечныя манеўры паблізу цывільных суднаў.

У кастрычніку 2016 года ў міністэрстве абароны Латвіі паведамлялі, што войска Латвіі падвысіла боегатоўнасць праз вайсковую актыўнасць Расеі. Тады цягам двух дзён каля межаў краіны былі ідэнтыфікаваныя самалёты вайскова-паветраных сілаў РФ: тактычныя бамбавікі Су-27, шматцэлевыя знішчальнікі Су-27, а таксама вайскова-транспартны Ан-26.

2 студзеня 2017 года мінабароны Латвіі паведамляла, што ў 2016 годзе вайсковыя самалёты і караблі Расеі набліжаліся да межаў Латвійскай Рэспублікі 209 разоў.

Апошнія навіны