BE RU EN

Падлеткаў адправілі капаць бульбу для дыктатара

  • 27.08.2017, 10:44

Прапагандысты трохі далі маху ў рэпартажы аб зборы бульбы на дзялянцы дыктатара.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла пра тое, што «Лукашэнка ў суботу, 26 жніўня, займаўся зборам бульбы на сваім пляцы».

У прапагандысцкім рэпартажы адзначаецца, што Лукашэнка капаў бульбу разам з малодшым сынам Колем. Усяго нібыта было прыбрана тры гектары, а агульная вага ўраджаю склала 105 тон.

Аднак у відэароліку БелТА добра прыкметныя дзяўчынкі-падлеткі, якія працуюць на полі Лукашэнкі. Між іншым, прыцягненне падлеткаў да збору бульбы ўжо паслужыла прычынай трагедыі ў Маладзечне, калі школьніца загінула пад коламі грузавіка.

Апошнія навіны