BE RU EN

Фотафакт: пад Менскам Opel распалавініў трактар

  • 25.08.2017, 18:45

Здарэнне адбылося на трасе Менск - Маладзечна - Нарач.

Аварыя адбылася 25 жніўня, а 11.45, на 40-м кіламетры трасы Р28 Менск - Маладзечна - Нарач. Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўніца ДАІ Менскага раёна Кацярына Сільчанка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца трактара ехаў з боку Маладзечна. Пры павароце налева ён не саступіў дарогу аўтамабілю Opel, які рухаўся ў прамым сустрэчным напрамку, і ўчыніў з ім сутыкненне.

У выніку ДТЗ жанчына, якая кіравала легкавіком, атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.

Апошнія навіны