BE RU EN

Баявыя самалёты РФ перакрыюць трасу пад Менскам

  • 25.08.2017, 7:34

Падчас пасадкі на трасу авіяцыя РФ будзе пампаваць беларускую нафту прама з трубаправода.

Вайскоўцы РФ і Беларусі на заключным этапе сумесных спецыяльных вучэнняў пасадзяць вайсковую авіяцыю на трасу пад Менскам, паведаміў намеснік міністра абароны РФ генерал войска Дзмітрый Булгакаў.

«У раёне беларускага горада Ворша і палігоне Барысаўскі расейскія і беларускія падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння адпрацуюць пытанні сумеснага разгортвання авіяцыйнай камендатуры на аўтамагістральнай трасе М-1 «Беларусь», - паведаміў Булгакаў.

«На гэтай трасе, згодна з планам вучэнняў, зробяць пасадку, дазапраўку палівам, падвешванне авіяцыйных сродкаў паразы і наступны ўзлёт баявыя самалёты - Су-27, Су-25, Як-130 і вайскова-транспартны Ан-26», - дадаў ён.

Ён адзначыў, што самалёты, якія здзейснілі пасадку на аўтамагістраль, будуць забяспечаны палівам з нафтаправода, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі.

«Трубаправодныя падраздзяленні расейскага войска сумесна са спецыялістамі «Транснафты» зробяць урэзку ў нафтаправод, а затым пададуць гаруча-змазачныя матэрыялы для забеспячэння баявых дзеянняў злучэнняў і часцей Наземных войскаў і Паветрана-касмічных сіл Расеі і Вайскова-паветраных сіл Беларусі, якія дзейнічаюць на беларускай тэрыторыі» , - распавёў намеснік кіраўніка Мінабароны РФ.

Нагадаем, што ўчора баявыя самалёты РФ выконвалі манеўр па пасадцы на Магілёўскую трасу.

Апошнія навіны