BE RU EN

Мэціс: ЗША зацвердзілі пастаўку вайсковай тэхнікі Украіне

  • 24.08.2017, 19:35

Сёння ў Кіеве прайшлі перамовы міністра абароны ЗША з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

У ЗША зацвердзілі пастаўку ва Украіну тэхнікі на $175 млн, у тым ліку спецабсталявання для абароны.

Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс падчас брыфінгу паводле вынікаў перамоў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, паведамляе Liga.net.

«Літаральна нядаўна мы зацвердзілі пастаўку тэхнікі на 175 млн даляраў, уключаючы спецыяльнае абсталяванне, якое надасць яшчэ большую абараназдольнасць Украіне», - сказаў Мэціс.

Сёння ў Кіеве прайшлі перамовы Мэціса з Парашэнка. Украінскі прэзідэнт выказаў задавальненне абмеркаваннем з Мэцісам выдаванне Украіне смяротнага ўзбраення.

Разам з тым, Парашэнка падкрэсліў, што абмеркаванне вайсковай дапамогі ЗША Украіне да прыняцця канчатковага рашэння патрабуе цішыні. Кіраўнік Пентагона сказаў, што пасля вяртання ў ЗША мае намер рэкамендаваць «канкрэтныя рэчы» амерыканскаму кіраўніцтву што да выдавання Украіне смяротнага ўзбраення.

Апошнія навіны