BE RU EN

Лех Валенса трапіў у ДТЗ

  • 24.08.2017, 17:44

Здарэнне адбылося ў Гданьску.

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса трапіў у ДТЗ з аўтамабілем Бюро аховы ўрада (BOR), паведамляе польская радыёстанцыя RFM FM.

«Здарэнне адбылося ў Гданьску на скрыжаванні вуліц Войска польскага і Шапэна: легкавы Сitroen сутыкнуўся з аўтамабілем, у якім ехаў экс-прэзідэнт», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што лімузінам BOR кіраваў афіцэр Бюро аховы.

«Паліцыянты, якія прыбылі на месца, устанавілі, што віну за ДТЗ нясе кіроўца Сitroen. Ён атрымаў штраф», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ніхто ў ДТЗ не пацярпеў. Валенса пешшу пайшоў да размешчанай побач сваёй кватэры.

Апошнія навіны