BE RU EN

За першы дзень «Крумкачы» сабралі больш за $4 тысячы

  • 24.08.2017, 14:45

271 чалавек адгукнуўся на просьбу менскага футбольнага клуба аб фінансавай дапамозе.

За першыя дні краўдфандынга клуб сабраў 8263 рублі. Найбольшы ўнёсак - па 500 рублёў - зрабілі два карыстальнікі: кіраўнік дырэктар Anderida Financial Group Беларусь Аляксандр Цеслаў і пазаштатны аўтар «Прессбола» Раман Шчасны. Узамен яны атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у трэніроўцы з асноўным складам «Крумкачоў».

У сераду, 23 жніўня, старшыня праўлення ФК «Крумкачы» Дзяніс Шунто абвясціў аб пачатку краўндфандынга. Для таго, каб застацца на дыстанцыі чэмпіянату Беларусі ў футболе, камандзе неабходна 124570 рублёў.

Апошнія навіны