BE RU EN

Загадка для шпіёна: Якога колеру мядзведзь?

  • 24.08.2017, 14:40

Задачка не надта мудрагелістая, але патрабуе жвавасці розуму.

Ці зможаце вы разгадаць загадку, узятую з ўступнага экзамену ў шпіёнскае агенцтва Spectrum Secret Agency, у якое паступае дзяўчынка-геній Рубі Рэдфарт, гераіня кніжак ангельскай пісьменніцы Ларэн Чайлд? Загадку апублікавала ВВС.

Яна не занадта мудрагелістая, але наколькі хутка вы цяміце, каб правільна на яе адказаць.

Такім чынам, вы адправіліся на заданне, праехалі 5 км на поўдзень, затым 5 км на захад, затым 5 км на поўнач і апынуліся ў тым жа месцы, адкуль пачалі свой шлях. Падчас свайго падарожжа вы бачылі мядзведзя. Якога колеру ён быў?

ФОТА: GETTY IMAGES

Апошнія навіны