BE RU EN

У ЗША разыгралі джэкпот у $758 мільёнаў

  • 24.08.2017, 11:17

Пераможца зможа атрымаць грошы 30 выплатамі на працягу 29 гадоў.

У Амерыцы разыгралі джэкпот латарэі Powerball у $758 млн, паведамляе gordonua.com.

Імавернасць адгадаць ўсе шэсць лічбаў складае 1 да 292,2 млн. Выпала камбінацыя: 6, 7, 16, 23, 26 і 4.

Вядома, што адзін з выйгрышных квіткоў прадалі ў штаце Масачусэтс.

Пераможца зможа атрымаць грошы 30 выплатамі на працягу 29 гадоў. Калі ж ён хоча забраць усю суму наяўнымі адразу, то атрымае $443,3 млн.

Апошнія навіны