BE RU EN

Google павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці

  • 24.08.2017, 10:11

У лагатыпе выкарыстаны адценні сіняга і жоўтага - колераў сцяга Украіны.

Пошукавая сістэма Google прысвяціла выяву Дню Незалежнасці Украіны, якая адзначаецца сёння, 24 жніўня.

У лагатыпе выкарыстаны адценні сіняга і жоўтага - колеры сцяга Украіны. Калі навесці курсорам на лагатып, то можна прачытаць надпіс: «З Днём Незалежнасці Украіны».

«Выява ўвасабляе розных людзей з усёй краіны, якія працуюць разам, каб дамагчыся свабоды, міру і павагі адзін да аднаго», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кампаніі.

Аўтарам новай выявы да Дня Незалежнасці стаў украінскі мастак Сяргей Майдукоў. Нагадаем, у 2016 году Google таксама павіншаваў украінцаў. Тады выява была ў выглядзе жоўтых сланечнікаў і блакітнага неба.

Апошнія навіны