BE RU EN

Кожны дзясяты беларус адзяваецца за мяжой

  • 23.08.2017, 21:57

У Менску колькасць тых, хто адмыслова ездзіць за пакупкамі за мяжу складае 15,6%.

Кожны дзясяты жыхар Беларусі (10%) адзяваецца за мяжой. У Менску колькасць тых, хто адмыслова ездзіць за пакупкамі за мяжу або робіць іх падчас адпачынку, камандзіровак, складае 15,6%.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага Міжнародным агенцтвам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў. Было апытана блізу тысячы жыхароў гарадоў нашай краіны, паведамляе «Еўрарадыё».

Высветлілася, што на рынках купляюць адзенне для сябе 55,6% (у Менску - 42,9%), у гандлёвых цэнтрах - 37% (41,8%), у буціках - 2,5% (5,5%), у крамах «сэканд-хэнд» - 9,4% (9,5%). У сталіцы, дзе канцэнтрацыя гандлёвых цэнтраў на 1000 чалавек насельніцтва дасягнула сярэднееўрапейскіх паказчыкаў, колькасць рынкаў паступова скарачаецца.

Аўтары даследавання адзначаюць, што галоўнымі фактарамі выбару месца для куплі адзення з'яўляецца ўзровень коштаў і асартымент тавараў.

Апошнія навіны