BE RU EN

Прысуд луканоміцы адным малюнкам

  • 23.08.2017, 15:11

За апошнія пяць гадоў прамысловасць Беларусі абрынулася ва ўсіх пазіцыях.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даведнік «Прамысловасць Рэспублікі Беларусь. 2017», дзе прыводзяцца звесткі аб вытворчасці асобных тыпаў машын і абсталявання, пачынаючы з 2011-га, паведамляе «Радыё Свабода».

У большасці выпадкаў канстатуецца значнае зніжэнне прамысловай вытворчасці з 2011 да 2016 года:

Найбольшае падзенне зафіксаванае ў вытворчасці камбайнаў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 84,8%, з 2326 да 353 адзінак.

Вытворчасць матацыклаў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 83,5%, з 4786 да 792 адзінак.

Вытворчасць тралейбусаў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 80,6%, з 206 да 40 адзінак.

Вытворчасць грузавікоў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 74,7%, з 15.910 да 4031 адзінак.

Вытворчасць бездарожнікаў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 68,8%, з 5199 да 1620 адзінак.

Вытворчасць кар'ерных самазвалаў: З 2011 г да 2016 год абрынулася на 65,6%, з 1444 да 493 адзінак.

Вытворчасць ровараў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 63,7%, са 176400 да 64100 адзінак.

Вытворчасць рухавікоў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 57,6%, са 106 700 да 45 200 адзінак.

Вытворчасць трактароў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 48,5%, з 66 803 да 34 405 адзінак.

Вытворчасць аўтобусаў: З 2011 г да 2016 года абрынулася на 39,1%, з 2162 да 1316 адзінак.

За асноўную прычыну скарачэння вытворчасці экспэрты ўважаюць значнае згортванне расейскага рынку, які перажывае крызіс, і скарачэнне ўнутранага беларускага попыту.

Апошнія навіны