BE RU EN

Як выглядае Белы дом знутры пасля рамонту

  • 23.08.2017, 15:01

Пакуль Дональд Трамп праводзіў працоўны адпачынак у Нью-Джэрсі, у апусцелым Белым доме кіпела работа.

Карыстаючыся яго адсутнасцю, у афіцыйнай рэзідэнцыі амерыканскіх прэзідэнтаў правялі капітальны рамонт - упершыню з 1940-х гадоў. Абнавілі і афіцыйныя інтэр'еры. Як яны выглядаюць - у падборцы Reuters.

Жылая частка інтэр'ераў Белага дома карэктуецца пад кожнага новаабранага прэзідэнта. Але не «афіцыйная».

Так выглядаў «галоўны кабінет» пры Абаму:

А так цяпер:

Дадаліся ламбрэкены, змяніліся карціны, з'явіліся статуэткі, але агулам кабінет не зведаў кардынальных змен - застаўся той жа стол, паклалі амаль такі ж дыван.

Жылую частку абноўленага Белага дома Трамп пакуль журналістам не паказаў. Абнаўленнем яе займалася жонка, Меланія.

Апошнія навіны