BE RU EN

Наваполацкія пажарныя выратавалі горад ад выбуху

  • 23.08.2017, 14:57

Незвычайны інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечары.

Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні ў Наваполацку, у выніку якога адбылося ўзгаранне кабіны кіроўцы фуры, паступіла выратавальнікам 22 жніўня ўвечары, паведамляе МНС.

Як высветлілася, грузавы аўтамабіль «Маз-ман» з паўпрычэпам-цыстэрнай «Звадкаваны газ» рэзнуўся ў дрэва, у выніку чаго загарэлася кабіна.

Са слоў кіроўцы, яго падрэзаў легкавік і грузавік выкінула на раздзяляльную паласу, дзе адбылося сутыкненне.

Мужчына быў шпіталізаваны ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Работнікі МНС своечасова ліквідавалі ўзгаранне, не дапусціўшы распаўсюду агню на цыстэрну, што пацягнула б за сабой магутны выбух.

Апошнія навіны