BE RU EN

Грызуны выгналі прэзідэнта Нігерыі з офіса

  • 23.08.2017, 9:48

Не паспеў кіраўнік краіны вярнуцца з лячэння ў Брытаніі, як вымушаны быў перайсці на рэжым працы з дому.

Прэзідэнт Нігерыі Махамад Бухары быў вымушаны пакінуць свой офіс і найбліжэйшыя тры месяцы будзе працаваць з дому праз нашэсце пацукоў, паведамляе gogetnews.info.

Бухары нядаўна вярнуўся з Вялікабрытаніі, дзе правёў тры месяцы на лячэнні.

Аднак, як заявіў журналістам прадстаўнік урада Гарба Шэну, прэзідэнцкі офіс апанавалі грызуны, якія пагрызлі мэблю і пашкодзілі сістэму кандыцыянавання.

Са слоў Шэну, у прэзідэнта добра абсталяваны офіс дома, і ён ідэальна зможа працаваць адтуль.

Апошнія навіны