BE RU EN

У Беларусь перакінулі расейскую авіяцыю

  • 23.08.2017, 9:35

Сёння ў рамках «Захад-2017» пачаліся аператыўна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй.

23-25 жніўня ў Беларусі праходзяць аператыўна-тактычныя вучэнні з авіяцыяй. Вучэнні пройдуць у рамках падрыхтоўкі да манеўраў «Захад-2017».

Для сумесных дзеянняў падчас вучэння праведзенае перабазіраванне самалётаў і гелікаптэраў Паветрана-касмічных сіл Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі на вайсковыя аэрадромы Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Падчас правядзення вучэнняў будуць адпрацаваныя пытанні прымянення Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі ў арганізацыі вайсковай бяспекі Саюзнай дзяржавы, арганізацыі і практычнай падрыхтоўкі авіяцыі да ўжывання, выканання вучэбна-баявых задач на палігонах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з пасадкай на аэрадромны ўчастак дарогі.

Правядзенне гэтага вучэння будзе спрыяць павышэнню ўзроўню баявой вывучкі асабовага складу падчас падрыхтоўкі і кіравання падраздзяленнямі авіяцыі, адпрацоўкі і ўдасканалення тактыкі і спосабаў прымянення авіяцыі.

Сумесныя беларуска-расейскія вучэнні пройдуць з 14 да 20 верасня на 6 палігонах: «Лепельскі», «Барысаўскі», «Лосвіда» (Віцебская вобласць), «Асіповіцкі», палігонах ВПС і войскаў СПА «Ружанскі» і «Даманаўскі» (Берасцейская вобласць), а таксама на адным участку мясцовасці паблізу населенага пункта Дрэтунь (30 км ад Полацка).

Апошнія навіны