BE RU EN

Арыштаваны падазраваны ў тэракце ў Турку

  • 22.08.2017, 16:28

Суд у Фінляндыі арыштаваў галоўнага падазраванага ва ўзброеным нападзе на мінакоў у Турку.

Пра гэта паведамляе выданне Yle (пераклад - «Радыё Свабода»).

Раней паліцыянты высветлілі асобу падазраванага. Гэта грамадзянін Марока Абдэрахмана Мечках. Яму 18 гадоў. Ён прыбыў у Фінляндыю ў цэнтр прыёму ўцекачоў. Пры затрыманні Мечкаха паранілі. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі. З суддзём ён размаўляў па відэасувязі праз перакладчыка.

Нагадаем, 18 жніўня зламыснік напаў з нажом на людзей у цэнтры Турку. Два чалавекі загінулі, восем - параненыя. Паводле падазрэння ў дачыненні да злачынства паліцыя затрымала чатырох чалавек. Яшчэ адзін знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Паліцыя расследуе напад як тэракт.

Апошнія навіны