BE RU EN

Дуда і Столтэнберг абмяркуюць вучэнні «Захад-2017»

  • 22.08.2017, 11:12

У Варшаве падымецца пытанне расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

У чацвер 24 жніўня ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг абмяркуюць пытанне беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017», паведамляе «Радыё Рацыя».

Сустрэча пройдзе ў варшаўскім прэзідэнцкім палацы Бельведэр, паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. Першапачаткова сустрэча будзе праходзіць у фармаце «два на два», пазней да перамоваў далучыцца міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі і кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Павел Cолях.

Асноўнымі тэмамі перамоваў паміж Дудам і Столтэнбергам будзе пытанне рэгіянальнай бяспекі, а таксама беларуска-расейскія манеўры «Захад-2017», якія пройдуць у Беларусі з 14 да 20 верасня. Са слоў Шчэрскага, Енс Столтэнберг падчас візіту наведае таксама месцы дыслакацыі сіл NATO ў Польшчы. Перад гэтым прэзідэнт Польшчы і генеральны сакратар NATO правялі перамовы падчас саміту NATO ў канцы траўня у Брусэлі.

Апошнія навіны