BE RU EN

МАЗ працягвае страчваць расейскі рынак

  • 21.08.2017, 19:47

У ліпені МАЗ апусціўся на восьмае месца на расейскім рынку грузавікоў.

МАЗ у ліпені ў Расеі знізіў продаж грузавікоў на 1,9%. Паводле звестак агенцтва «Автостат» колькасць рэгістрацый новых МАЗаў у РФ склала 310 штук.

МАЗ заняў восьмы радок сярод найбольш папулярных марак грузавых аўтамабіляў. Горш, чым МАЗ у ліпені спрацаваў толькі ГАЗ. Група знізіла продаж у параўнанні з мінулым годам на 5,6% да 672 машын. Volvo, Scania, MAN і DAF павялічылі продаж у ліпені больш, чым удвая.

Лідарам рынку застаўся КАМАЗ, які нарасціў збыт на 18,7% да 2 098 машын у ліпені.

Апошнія навіны