BE RU EN

Гангадзэ: ЗША да Дня Незалежнасці могуць даць Украіне абарончую зброю

  • 21.08.2017, 19:12

ЗША і Украіна правялі складаную камбінацыю, вынікам якой можа быць выдаванне амерыканскай зброі разам з вугалем.

Пасля сустрэчы з памочнікам прэзідэнта РФ Уладзіславам Сурковым ў Менску спецпрадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Курт Волкер ў Кіеве можа паведаміць пра выдаванне Украіне абарончай зброі. Такое меркаванне выказала шэф-рэдактарка ўкраінскай службы «Голас Амерыкі» Міраслава Гангадзэ ў Facebook, паведамляе «Гордан».

«Тут у мяне такая невялікая тэорыя, якая пакуль не даказаная, але як па мне, магчымая. У панядзелак з ЗША ва Украіну будзе адпраўленая першая партыя антрацытавага вугалю з Пенсільваніі. У гэты ж час у Менск вылятае Волкер для сустрэчы з Сурковым. Пасля сустрэчы ён адправіцца ў Кіеў, дзе 23 жніўня разам з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам правядзе перамовы з украінскім кіраўніцтвам. Згодна з маёй тэорыяй, ёсць падставы чакаць, што да Дня Незалежнасці могуць абвясціць пра выдаванне Украіне абарончай зброі», - распавяла яна.

Гангадзэ дадала, што пастанова аб выдаванні зброі залежыць ад шматлікіх складнікаў, але ў выпадку поспеху прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і амбасадара Украіны ў ЗША можна будзе павіншаваць.

«Такім павінна стаць завяршэнне складанай камбінацыі - вугалю ў пакеце са зброяй. Паўтараю: гэта толькі тэорыя, у ёй шмат складнікаў, якія могуць паўплываць на канчатковы вынік, але калі тэорыя будзе даказаная, то прэзідэнту Украіны і амбасадару Украіны ў ЗША можна будзе моцна паціснуць рукі», - падагульніла журналістка.

Апошнія навіны