BE RU EN

У Браславе адзначылі свята Маці Божай Валадаркі Азёраў

  • 21.08.2017, 18:49

Тысячы беларусаў сабраліся ў Браславе ў мінулыя выходныя.

Два дні працягваліся ўрачыстасці ў храме Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёраў (Валадаркі Азёр). Тысячы браслаўчан, паломнікаў, пешых і на роварах, з розных гарадоў Віцебскай вобласці і ўсёй Беларусі прыбылі ў Браслаў у мінулыя выходныя, каб ушанаваць абраз маці Маці Божай Валадаркі Азёраў (абраз быў каранаваны ў 2009 годзе), піша nn.by.

Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел 5 беларускіх каталіцкіх біскупаў, апостальскі нунцый Габар Пінтэр, дзясяткі святароў і паломнікі.

Напярэдадні тут прайшоў злёт каталіцкай моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Браслаў - 10-тысячны горад у Віцебскай вобласці, размешчаны ў асяроддзі шматлікіх азёр. Самае буйное з іх - Дрывяты.

Апошнія навіны