BE RU EN

Беларусаў пералічаць з дапамогай планшэтаў

  • 21.08.2017, 18:25

Белстат таксама збіраецца задаваць беларусам пытанні пра колькасць жывёл і кустоў.

Пра тое, якіх навін чакаць ад перапісу насельніцтва і хто пройдзе яго раней за іншых, распавялі kp.by спецыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

- Дзякуючы перапісу мы зможам атрымаць інфармацыю, якая дапаможа ў правядзенні даследаванняў, распрацоўцы напрамкаў развіцця краіны, прагназаванні колькасці насельніцтва і выкарыстання працоўных рэсурсаў, - адзначыла ў сваёй прамове старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

Не абыдзецца без новаўвядзенняў. Адным з іх стане поўная адмова ад папяровых носьбітаў. Работнікі будуць выкарыстоўваць планшэты - у гэтым ім дапамогуць спонсарскія прадпрыемствы і міжнародныя арганізацыі.

- У планшэты будзе загружаная інфармацыя з рэгістраў насельніцтва і фонду сацыяльнай абароны, - распавяла Іна Мядзведзева. - Гэта паменшыць час запаўнення перапіснога ліста і ў цэлым час правядзення перапісу. Можна будзе запоўніць ліст самастойна, скарыстаўшыся сістэмай АРІП, аднак гэта новаўвядзенне пакуль распрацоўваецца.

Да 2019 года Беларусь не праводзіла сельскагаспадарчага перапісу, бо гэта вельмі дорага, а цяпер з'явілася магчымасць сумясціць адразу два перапісы.

- Будуць пытанні пра плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў, пра колькасць жывёлы і кустоў, - сказала Іна Мядзведзева і заўважыла, што баяцца наступнага прыходу падатковай беларусам не трэба: перапіс выкарыстоўваюць толькі для статыстыкі.

Сярод жыхароў горада Маладзечна з 2 да 13 кастрычніка 2017 года пройдзе пробны перапіс насельніцтва. Будуць узяты некалькі вёсак і асобны мікрараён. На паведамленне Іны Мядзведзевай, пробны перапіс дапаможа вызначыцца з пытаннямі: наколькі карэктныя і зразумелыя яны для насельніцтва.

Апошнія навіны