BE RU EN

Рафаэль Надаль вярнуў сабе тытул першай ракеткі свету

  • 21.08.2017, 11:26

Гішпанскі тэнісіст упершыню за тры гады ўзначаліў рэйтынг ATP.

Паводле вынікаў гульнявога тыдня Рафаэль Надаль упершыню за тры гады ўзначаліў рэйтынг ATP, паведамляе tribuna.com.

Перад стартам US Open другі ў рэйтынгу Эндзі Марэй, якому ў Нью-Ёрку абараняць чвэрцьфінал, апярэджвае Роджэра Федэрэра, якому абараняць не трэба нічога, на пяць балаў.

Марын Чыліч, які праз траўмы не абараніў тытул у Цынцынаці, апусціўся на сёмае месца, прапусціўшы наперад Сашу Зверава. Новы чэмпіён Цынцынаці Рыгор Дзімітраў вярнуўся ў дзясятку на дзявятае месца, а фіналіст Нік Кірыас - у дваццатку на 18-е.

Паўфіналісты Цынцынаці Джон Ізнер і Давід Ферэр вярнуліся ў Топ-15 і Топ-25 адпаведна. Чвэрцьфіналістаў Фрэнсіс Тыяфу падняўся больш чым на 15 пазіцый і наблізіўся да Топ-70.

Апошнія навіны