BE RU EN

У Малдове прыйшлі з ператрусамі ў Дом ураду і Міністэрства юстыцыі

  • 21.08.2017, 11:18

Чыноўнікаў падазраюць у выдачы фальшывых дакументаў грамадзянам краіны і замежнікам.

У сталіцы Малдовы пракуроры ў антыкарупцыйных справах і афіцэры Нацыянальнага антыкарупцыйнага цэнтра абшукваюць будынак урада і Міністэрства юстыцыі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе генпракуратуры Малдовы, паведамляе point.md.

Ператрусы праводзяцца ў рамках расследавання цэлага шэрагу крымінальных спраў аб карупцыі і «выманні выгады з уплыву».

Паведамляецца, што чыноўнікі нібыта выдавалі фальшывыя дакументы малдаўскім грамадзянам і замежнікам.

Як паведамляе крыніца, у гэтай справе замешаныя супрацоўнікі міністэрстваў юстыцыі і адукацыі, натарыусы і прадстаўнікі бюро перакладаў.

Апошнія навіны