BE RU EN

У Баранавіцкім раёне рабочы загінуў пры падзенні з вышыні

  • 21.08.2017, 10:47

30-гадовы мужчына рамантаваў дом і выпаў з люлькі.

У Баранавіцкім раёне рабочы ЖКГ упаў з вышыні і загінуў, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Няшчасны выпадак адбыўся а 9.40 17 жніўня ў аграгарадку Русіна. 30-гадовы мужчына рамантаваў дом і выпаў з люлбкі мабільнай транспартнай платформы, усталяванай на аўтамабілі ЗІЛ. Вышыня падзення склала прыкладна 10 м. Рабочы атрымаў розныя траўмы, ад якіх праз некалькі гадзін памёр у Баранавіцкай гарадской бальніцы.

Паводле гэтага факта праваахоўнікамі праводзіцца праверка.

Апошнія навіны