BE RU EN

Крэмль «падараваў» Рэспубліку Саха Японіі

  • 21.08.2017, 9:37

Канфуз расейскіх прапагандыстаў высмеялі ў сеціве.

Расейскі прапагандысцкі канал «Расея 24» у сваім выпуску навін назваў Рэспубліку Саха часткай Японіі.

Пра гэта паведаміў карыстальнік сацыяльнага сеціва Twitter з нікнэймам «Про НеБро», які жыве ў Якуцку.

«А вы ў курсе што мы жывём у Японіі?» - падпісаў ён скрыншот выпуску «Вестей», у якім Рэспубліку Саха, якая з'яўляецца часткай Расеі, «адправілі» ў склад Японіі.

Карыстальнікі сеціва назвалі канфуз правалам, а таксама іранічна адзначылі, што жыхарам Рэспублікі Саха «пашанцавала».

Апошнія навіны