BE RU EN

Беларус без музычнай адукацыі перамог на конкурсе ў Вене

  • 20.08.2017, 18:50

Цяпер Станіслаў Кулецкі марыць прафесійна заняцца спевамі і музыкай.

Маларытчанін Станіслаў Кулецкі заняў першае месца ў міжнародным музычным конкурсе-фэсце «Венскі зарапад - 2017».

Маладзён узнагароджаны Кубкам, медалём і граматай. Цікава, што хлопец не мае спецыяльнай музычнай адукацыі. Два гады займаўся ў Маларыцкай школе мастацтваў, наведваў вакальны гурток і студыю ў Берасці, а цяпер вучыцца ў Беларускай акадэміі сувязі, піша vb.by.

Конкурсныя песні для выступу Станіслаў Кулецкі выбіраў сам. Наважыў прэзентаваць дзве песні: «Как молоды мы были» и «Everybody loves somebody» з рэпертуару Дзіна Марціна.

Кажа, што на перамогу не разлічваў. Разумеў, што на конкурс прыбылі моцныя выканаўцы з Балгарыі, Ірана, Аўстрыі, Расеі. Зараз «Маларыцкі салавей» марыць прафесійна заняцца спевамі і музыкай.

Апошнія навіны