BE RU EN

Пуціна і Мядзведзева здалі ў музей пад Слуцкам

  • 20.08.2017, 15:50

Кіраўнікоў РФ «выявілі» падчас аграфэсту ў сяле Покрашава.

У суботу, 19 жніўня, у вёсцы Покрашава прайшло раённае свята народнай песні. Гуляла ўся вёска, а заадно і госці з суседніх вёсак і са Слуцка, паведамляе ў сваёй фотасправаздачы выданне kurjer.info.

Увагу журналістаў прывабіў музей у Покрашаве. У музеі ж тры паверхі. На ўсіх – экспанаты, сярод якіх нечакана знайшліся Пуцін з Мядзведзевым.

Дарэчы, сваю афіцыйную хроніку Покрашава вядзе з 1535 года. Два гады таму сяло адзначыла 480-годдзе.

Падчас свята дзеткі ладзяць фотасесіі.
У музеі можна даведацца, як на беларускай мове называюцца тыя ці іншыя экспанаты. Ёсць і прылады працы, а тым, хто забыўся, што і як рабілі пры іх дапамозе, тут раскажуць пра гэта.

Апошнія навіны