BE RU EN

Фотафакт: У Вілейскім раёне заквітнела яблыня

  • 20.08.2017, 11:31

Незвычайная з'ява адбылася ў паселішчы Ілля якраз на яблычны спас.

Напярэдадні яблычнага спасу ў адным з падворкаў Іллі заквітнела яблыня, піша выданне rh.by.

Паводле словаў гаспадыні Наталлі, яблыня вясной не квітнела, бо жанчына перасаджвала яе з аднаго месца на іншае. На тое, што дрэва заквітнее сёлета, ніхто не спадзяваўся. Але некалькі гарачых жнівеньскіх дзён выклікалі такую анамалію.

Цікава, можа, у лістападзе гаспадары ўраджай будуць збіраць?

Апошнія навіны