BE RU EN

У Расеі ў п'янай бойцы забілі чэмпіёна свету ў паўэрліфтынгу

  • 20.08.2017, 11:28

Спартовец паддаўся на правакацыю нецвярозага хулігана ў адной з кавярняў Хабараўска.

Чэмпіёна свету і Еўропы ў паўэрліфтынгу ў катэгорыі да 120 кілаграмаў Андрэя Драчова забілі ў Хабараўску. Пра гэта паведамляе lenta.ru.

Паводле інфармацыі СМІ, спартовец паддаўся на правакацыю нецвярозага хулігана ў адной з кавярняў горада, пасля чаго з'явілася група маладых людзей, якія жорстка збілі Драчова. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелага ў лякарню, дзе ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў у сваім Facebook шэф-рэдактар праграмы "Весці-Хабараўск", вядоўца праграмы "Весці-спорт" Арцём Баснін. У паліцыі РФ адмовіліся каментаваць інцыдэнт.

Апошнія навіны