BE RU EN

Вядоўца «Гарадзеі» адпрацавала на матчы ў норкавым футры ў 30-градусную спякоту

  • 20.08.2017, 10:26

Незвычайнае ўбранне стала адказам на заяву, зробленую на папярэднім матчы.

Вядоўца хатніх матчаў «Гарадзеі» Кацярына адпрацавала на «цукровым дэрбі» супраць «Слуцка» ў норкавым футры ў 30-градусную спякоту, паведамляе tribuna.com.

Перад гульнёй з «Іслаччу» вядоўца «Гарадзеі» паабяцала: калі гарадзейцы перамогуць, на наступны хатні матч яна ўцепліцца.

І гаспадары ў той гульні не проста перамаглі, а разнеслі «Іслач» – 4:0. На гульні супраць «Слуцка» Кацярыне давялося трымаць слова.

Апрануўшы норкавае футра, вядоўца адпрацавала спачатку перадматчавае шоу, потым яшчэ ў перапынку, а таксама пасля матчу, які, дарэчы, закончыўся ўнічыю.

ФОТА: ФК «Гарадзея»/VK.COM
ФОТА: ФК «Гарадзея»/VK.COM
ФОТА: ФК «Гарадзея»/VK.COM
ФОТА: ФК «Гарадзея»/VK.COM
ФОТА: ФК «Гарадзея»/VK.COM
ФОТА: ФК «Гарадзея»/VK.COM

Апошнія навіны