BE RU EN

Кітайцы пабудуюць свой горад пад Оршай

  • 20.08.2017, 8:48

У пасёлку Балбасава з'явіцца свой чайна-таўн.

Пра гэта нядаўна дамовіліся прадстаўнікі беларускага і кітайскага бакоў. На базе лагістычнага цэнтра ў Балбасаве з'явіцца «гандлёвы гарадок кітайскіх тавараў», піша orsha.eu.

Ідэя гэтая ў самім Кітаі працуе ўжо даволі даўно. Там ёсць гарадок Іу (прадстаўнікі якога і падпісвалі ў Беларусі пратакол намераў пра супрацоўніцтва), які выглядае як велізарны крыты рынак, дарэчы, самы вялікі рынак у свеце.

Унутры гарадка Іу наведвальнік можа выбраць сабе любы кітайскі тавар, заключыць аптовую ўгоду і тут жа дамовіцца пра дастаўку ў любую кропку свету.

Нагадаем, што ў ліпені 2015 года ўзбунтаваліся кітайскія працоўныя, якія будавалі кардонны камбінат пад Добрушам.

Апошнія навіны