BE RU EN

Пінчукі абураныя рэканструкцыяй цэнтра горада

  • 19.08.2017, 20:59

Жыхары Менску супраць замены гістарычнай брукаванкі ды высечкі дрэваў.

У Пінску прадаўжаецца чарговы этап рэканструкцыі гістарычнай часткі горада.

Скончыць яе плануюць да 920-годдзя палескай сталіцы. Працы выклікалі абурэнне сярод многіх гараджан, а сацыяльныя сеткі ўзарваліся негатыўнымі думкамі. Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін распавядае «Радыё Рацыя», што пінчукі выказваюць абурэнне праз некалькіх прычын:

- Я не разумею, навошта трэба парадкаваць у двукоссі і замяняць гістарычны брук на сучасны матэрыял. Горад калісьці быў зялёны, а цяпер аскублены і хутка ў цэнтры наогул не застанецца дрэў.

Улады Пінска запэўніваюць, што зялёная зона будзе адроджаная, гэта прадугледжана планам рэканструкцыі, а так званая плітка - «трылінка» 1930-х гадоў будзе выкарыстоўвацца для ўпрыгожвання або дапаўнення нейкіх аб'ектаў.

Апошнія навіны