BE RU EN

Фотафакт: У Горадні легкавік рэзнуўся ў калону танкаў

  • 19.08.2017, 18:51

Танкі накіроўваліся ў бок Ласосна.

Блізу 23.20 у пятніцу, 18 жніўня, на вуліцы Савецкіх памежнікаў у Горадні легкавы аўтамабіль рэзнуўся ў калону танкаў, якая накіроўвалася ў бок Ласосна. Паводле папярэдняй версіі, вінаваты - кіроўца аўтамабіля, які праігнараваў вайсковых рэгуліроўшчыкаў, паведамляе hrodna.life.

ФОТА: HRODNA.LIFE

З паведамленняў відавочцаў, легкавы аўтамабіль моцна пашкоджаны і аднаўленню не падлягае. Сам кіроўца, а таксама пасажыры машыны не пацярпелі.

Супрацоўнікі ДАІ пакуль не каментуюць інцыдэнт.

ФОТА: HRODNA.LIFE

Апошнія навіны