Польскія памежнікі выратавалі беларускае дзіця
- 19.08.2017, 18:04
16-месячнае дзіця страціла прытомнасць у пункце пропуску Кузніца.
Дзеянні супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы (Straż Graniczna) выратавалі жыццё беларускаму хлопчыку, паведамляе «Белсат».
17 жніўня хлопчык разам з братамі і бацькамі перасякаў мяжу ў пункце пропуску Кузніца, вяртаючыся з Польшчы. У пэўны момант бацькі звярнуліся па дапамогу да польскіх памежнікаў.
Супрацоўнікі Памежнай службы, убачыўшы, што 16-месячны хлопчык страціў прытомнасць, надалі першую дапамогу, выклікаўшы пры гэтым з горада Саколкі «хуткую».
Да моманту прыбыцця хуткай дапамогі супрацоўнікі памежнай службы падтрымлівалі жыццёвыя функцыі хлопчыка, які, імаверна, страціў прытомнасць праз высокую тэмпературу, якая трымалася доўгі час, і вялікую дозу прэпарата супраць яе.
Машына хуткай дапамогі забрала дзіця ў шпіталь, дзе, на шчасце, удалося збіць тэмпературу.