BE RU EN

У Старадарожскім раёне сутыкнуліся цяжкавік і мікрааўтобус

  • 19.08.2017, 17:30

Два чалавекі загінулі.

Блізу 4 гадзін раніцы 19 жніўня ў Старадарожскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус і фура. У выніку ДТЗ загінулі два чалавекі, адзін знаходзіцца ў шпіталі.

ДТЗ адбылося на аўтадарозе Р43 непадалёку ад вёскі Салон. Мікрааўтобус Mercedes-Benz рэзнуўся ў DAF. На месцы ДТЗ загінулі двое - 18- і 21-гадовы хлопцы. Яшчэ адзін чалавек шпіталізаваны ў Слуцкую ЦРБ, яму таксама 21 год, піша tut.by.

На месцы працуюць экспэрты.

«Спецыялістамі праведзеная работа для фіксацыі і канфіскацыі неабходных для ўстанаўлення абставінаў ДТЗ слядоў і аб'ектаў. Экспэрты павінны вызначыць месца і кут сутыкнення транспартных сродкаў што да межаў праезнай часткі і адзін аднаго, а таксама іх тэхнічны стан», - распавяла афіцыйная прадстаўніца ўправы Дзяржкамітэта судовых экспэртыз Менскай вобласці Яўгенія Куневіч.

Апошнія навіны