BE RU EN

Высветленая асоба мужчыны, які нападаў на мінакоў у Сургуце

  • 19.08.2017, 16:12

Ім выявіўся мясцовы жыхар 1994 года нараджэння.

Асобу мужчыны, які напаў у суботу на мінакоў у Сургуце і быў застрэлены паліцыянтамі, высветленая, паведамляе interfax.ru са спасылкай на Следчы камітэт Расеі.

«Цяпер следчымі ўстаноўленая асоба нападніка: паводле папярэдніх звестак, гэта мясцовы жыхар 1994 года нараджэння», - гаворыцца ў паведамленні СКР.

«Запытаныя характарыстыкі на маладзёна, будзе правярацца інфармацыя пра магчымыя ягоныя псіхічных адхіленні», - інфармуе камітэт.

Нагадаем, у цэнтры Сургута невядомы мужчына, узброены нажом, у суботу параніў сем чалавек, а затым быў застрэлены паліцыянтамі.

Кіраўнік Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін узяў пад асабісты кантроль расследаванне падзей у Сургуце.

Апошнія навіны