BE RU EN

Mercedes паказаў 6-мэтровы люксавы кабрыялет

  • 19.08.2017, 14:03

Магутнасць новага электрамабіля дасягае 750 конскіх сіл.

Кампанія Mercedes-Benz прэзэнтавала раскошны электрамабіль класа люкс - Vision Mercedes-Maybach 6 Cabriolet. Двухасабовы кабрыялет дасягае ў даўжыню амаль шасці мэтраў, мае гожы дызайн і магутнасць 750 конскіх сіл, паведамляе Business Insider.

Што да габарытаў, паведамляецца, што даўжыня аўто складае 5.7 мэтраў, шырыня - 2,2 мэтра, а вышыня - 1,34 мэтра.

Аўтамабіль можа разганяцца да сотні за 4 сэкунды, пры гэтым максімальная хуткасць складае 250 кіламэтраў на гадзіну.

Электрамабіль атрымаў сілкавальную прыладу стандарту CCS (сталы ток), здольную працаваць з магутнасцю да 350 кВт. Такім чынам, пяціхвіліннае сілкаванне забяспечыць аўтамабілю 100-кіламэтровы праезд.

Цяпер кампанія не плануе сэрыйную вытворчасць аўтамабіля.

Апошнія навіны