BE RU EN

Тарыфы на святло будуць лічыць па-новаму

  • 19.08.2017, 13:30

У Беларусі хочуць увесці новыя дыферэнцыяваныя тарыфы на электрычнасць для насельніцтва.

У Беларусі мае быць больш дыферэнцыяваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч, падрахоўваючы вынікі расшыранага Прэзідыума «савета рэспублікі» і Рады ўзаемадзеяння органаў мясцовага самакіравання, перадае БелТА.

Чыноўнік перакананы, што дыферэнцыяванымі тарыфамі ў Беларусі трэба займацца больш глыбока і больш актыўна прапагандаваць іх выкарыстанне сярод насельніцтва. Так званы тарыфны сшытак, адзначыў ён, мае быць больш аб'ёмным, ступень дыферэнцыяцыі - большай. «Чалавек мусіць мець магчымасць скарыстацца льготным тарыфам на працягу дня або тыдня, каб выконваць энэргавыдатковыя работы ў доме. Тое ж для прамысловых прадпрыемстваў», - мяркуе Міхаіл Мясніковіч.

Апошнія навіны