BE RU EN

Аляксандра Герасіменя выйшла замуж

  • 19.08.2017, 9:49

Вясельная цырымонія прайшла пад Стоўбцамі.

Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйшла замуж. Яе абранніка стаў калега, Яўген Цуркін. Пара ўжо досыць даўно сустракалася.

Фота вяселля, якое прайшло на аграсядзібе «Панскі маёнтак Сула» ў Стаўбцоўскім раёне, з'явіліся ўчора ў інстаграме іх сяброў.

Аляксандра Герасіменя - двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 м ), так і на «кароткай» (басейн 25 м).

Апошнія навіны