BE RU EN

У фінскім горадзе Турку абясшкодзілі тэрарыста

  • 18.08.2017, 17:40

Злачынец паспеў ударыць нажом некалькіх людзей.

Паліцыянты ў фінскім горадзе Турку (ён жа Або) адкрылі агонь па мужчыну, які да гэтага ўдарыў нажом некалькі чалавек, пасля чаго затрымалі яго. Нападнік паранены ў нагу, паведамляе расейская служба BBC.

"Паліцыя страляла ў аднаго чалавека, у ніжнюю палову цела. Ён затрыманы", - гаворыцца ў "Твітэры" фінскай паліцыі.

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, інцыдэнт адбыўся на гандлёвай плошчы Пууторы з цэнтры горада.

Паведамляецца, што фінская паліцыя ўзмацніла захады бяспекі ў аэрапорце Хельсінкі, а таксама на чыгуначных станцыях краіны.

Напярэдадні прынамсі 14 чалавек загінулі і блізу 130 атрымалі траўмы пад коламі фургона, які праехаў больш за 500 метраў па пешаходным бульвары Рамбла ў турыстычным цэнтры Барселоны.

Апошнія навіны