BE RU EN

МЗС: Беларусаў сярод пацярпелых у Барселоне няма

  • 18.08.2017, 10:52

Амбасада Беларусі ў Гішпаніі працягвае адсочваць сітуацыю.

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе пра адсутнасць інфармацыі пра пацярпелых беларусаў падчас тэракту ў Барселоне.

«Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма. Амбасада Беларусі ў Гішпаніі працягвае адсочваць сітуацыю», - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, напярэдадні фургон учыніў наезд на пешаходаў на адной з вуліц Барселоны. Здарэнне было кваліфікаванае як тэракт. У выніку загінулі 13 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні. Пацярпелі грамадзяне як мінімум 18 краін.

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Барселоне.

Апошнія навіны