BE RU EN

Бізнэсовец бясплатна зрабіў помнікі сям'і Васіля Быкава

  • 17.08.2017, 21:26

Іван Бакіноўскі вырабіў помнікі бязвыплатна, бо ўважае гэта за справу гонару.

Бацькі Васіля Быкава - Уладзімір Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна - пахаваныя ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, дзе пражылі ўсё жыццё. Сястра Валянціна - у вёсцы Ваўчо.

17 жніўня на могілкі прыехаў адзін з уладальнікаў фірмы «Гранітны свет» Іван Бакіноўскі, ягоны брат, а таксама яшчэ сямёра чалавек, сярод якіх два валанцёры з Заслаўя, паведамляе «Радыё Свабода».

На магіле Валянціны Быкавай не было помніка, толькі часовы крыж. Яна памерла ў 2016 годзе. А на магілах бацькоў Васіля Быкава старыя помнікі з гранітнай крышанкі, якая з часам паволі абсыпалася.

Грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка прапанаваў разам сабраць сродкі на новыя помнікі з больш даўгавечнага матэрыялу. Пакуль толькі 150 даляраў, іх Лабадзенка перадаў уладальнікам фірмы «Гранітны свет».

Вырабіць і ўсталяваць тры помнікі, са слоў Івана Бакіноўскага, каштавала б блізу 1 500 даляраў.

Ён падкрэсліў, што вырабіў помнікі бязвыплатна, бо лічыць гэта справай гонару.

Сам Васіль Быкаў пахаваны ў Менску на Усходніх могілках.

Апошнія навіны