BE RU EN

На Мадэйры загінула жонка беларускага банкіра

  • 17.08.2017, 17:31

Трагічны выпадак адбыўся падчас заняткаў дайвінгам.

Міністэрства замежных спраў пацвердзіла факт гібелі грамадзянкі Беларусі ў Партугаліі, консульская служба займаецца гэтым пытаннем.

"У Партугаліі загінула грамадзянка Рэспублікі Беларусь. Амбасада Беларусі ў Гішпаніі ажыццяўляе неабходныя консульскія працэдуры", - паведамілі ў чацвер у прэс-службе МЗС РБ.

У МЗС не ўдакладнілі, пры якіх абставінах загінула жанчына. Аднак СМІ са спасылкай на незалежныя крыніцы паведамляюць, што на Мадэйры (Партугалія) падчас заняткаў дайвінгам загінула беларуская грамадзянка Марына Бабарыка - жонка старшыні праўлення ААТ "Белгазпрамбанк" Віктара Бабарыкі.

Са слоў крыніцы, жанчына загінула падчас чарговага апускання на глыбіню.

Банкір Віктар Бабарыка - вядомы чалавек не толькі ў банкаўскай сферы: ён таксама ініцыятар яскравых арт-праектаў, заснавальнік дабрачыннага фонду дапамогі дзецям "Шанс". Сям'я Бабарыкаў таксама вядомая тым, што многія гады актыўна займаецца дайвінгам.

Нагадаем, што ў чэрвені падчас адпачынку ў Гішпаніі патануў беларускі міліцыянт.

Марына Бабарыка

Апошнія навіны