BE RU EN

У Лідзе абрынуўся балкон жылога дома

  • 17.08.2017, 16:26

Балкон падаў з вышыні пятага паверху.

У Лідзе абрынуўся балкон жылога дома, паведамілі БелТА ў Гарадзенскай абласной управе МНС.

Інцыдэнт адбыўся сёння блізу поўдня ў пяціпавярховым жылым доме на вуліцы Варшаўскай.

Нечакана абрынулася агароджа балкона адной з кватэр на пятым паверсе.

Пацярпелых у выніку здарэння няма. На месцы працуюць спецыялісты.

Супрацоўнікі МНС гарантавалі бяспеку, выставілі агароджу. Камунальнымі службамі створаная ведамасная камісія для абследавання лоджыі і высвятлення прычын абрынання.

Паводле папярэдняй версіі, надзвычайнае здарэнне адбылося ў выніку каразійнага пашкоджання зварных элементаў агароджы.

Апошнія навіны