Аэрапорт у Вільні адкрываецца пасля рэканструкцыі
- 17.08.2017, 15:13
Першы самалёт са сталіцы Літвы ў пятніцу ўранку вылеціць у Варшаву.
17 жніўня Віленскі аэрапорт аднаўляе сваю працу пасля 35-дзённай рэканструкцыі ўзлётна-пасадачнай паласы (УПП), паведамляе delfi.lt.
У адкрыцці аэрапорта возьме ўдзел міністр транспарту і камунікацый Літвы Рокас Масюліс, старшыня праўлення латвійскай кампаніі «A.C.B.», якая ажыццяўляла рэканструкцыю, Валдзіс Лейніек, а таксама кіраўніцтва дзяржпрадпрыемства Lietuvos oro uostai (Літоўскія аэрапорты), у падпарадкаванні якога знаходзяцца аэрапорты Вільні, Коўна і Клайпеды.
Першы самалёт павінен прызямліцца ў Вільні ў пятніцу ўначы, а першы самалёт са сталіцы Літвы ў пятніцу ўранку вылеціць у Варшаву.
У аўторак выпрабавальны самалёт брытанскай кампаніі Flight Calibration Services паспяхова скончыў выпрабаванні сістэм узлётна-пасадачнай паласы (УПП) Віленскага аэрапорта, каб высветліць, ці добра дзейнічаюць сістэмы сігнальнага абсталявання.
Такія выпрабаванні ў аэрапорце звычайна праводзяць раз на паўгода. За месяц было заменена пакрыццё УПП і ўмацаваная паласа, усталяваная новая сістэма дажджавой каналізацыі і дрэнажу, рэканструяваныя сістэмы сігнальнага абсталявання.
УПП за 18,7 мільёнаў еўра абнавіў кансорцыум - латвійская A.C.B. і Ковенская Autokausta. Як адзначае кіраўніцтва аэрапорта, УПП, якая апошні раз рамантавалася два дзесяцігоддзі таму, моцна знасілася і набліжалася да аварыйнага стану.
У сувязі з рэканструкцыяй УПП у Вільні большасць палётаў з 14 ліпеня было перанесена ў Коўна, дзе за гэты перыяд было абслужана блізу 370 тысяч авіяпасажыраў і прыкладна 3,5 тысячы рэйсаў.