BE RU EN

Том Круз зламаў шчыкалатку на здымках «Місія невыканальная»

  • 17.08.2017, 11:50

Актор, паводле сцэнару, скакаў па дахах лонданскіх хмарачосаў.

Амерыканскі актор Том Круз зламаў шчыкалатку, скачучы па дахах лонданскіх хмарачосаў на здымках шостага фільма «Місія невыканальная».

У мінулыя выходныя Круз выконваў чарговы трук, але трохі не даляцеў і ўрэзаўся ў сцяну, паведамляе ВВС.

Аматарскае відэа перапыненага палёту зоркі з'явілася ў нядзелю. Пазней заўважылі, што Круз накульгвае.

У сераду Paramount Pictures пацвердзіла, што 55-гадовы Круз, які часта пагарджае паслугамі каскадзёраў, на час выбыў з ладу.

Фота: Getty Images

«Падчас здымак чарговага фільма «Місія невыканальная» Том Круз зламаў шчыкалатку, выконваючы трук», - паведаміла кінастудыя. - «Здымкі перапыненыя да поўнага аднаўлення Тома, а тэрміны выхаду стужкі на экраны застаюцца ранейшымі: 27 ліпеня 2018 года. Том дзякуе ўсім за клопат і з нецярпеннем чакае магчымасці падзяліць з вамі радасцю ад фільма наступным летам».

У папярэдняй серыі «Місіі», якую здымаў той жа рэжысёр Крыстафер МакКуоры, Круз сам выканаў большасць трукаў, у тым ліку, узняўся ў неба, зачапіўшыся за борт самалёта.

Фота: Getty Images

Актор прызнаваўся, што ноч перад здымкамі не спаў, а выканаць трук было складаней, чым ён думаў.

Апошнія навіны