BE RU EN

У Менску ўрачыста адкрылі помнік Уладзіміру Мулявіну

  • 17.08.2017, 10:54

Помнік устаноўлены на бульвары Мулявіна ў скверы за Белдзяржфілармоніяй.

Помнік народнаму артысту СССР, заснавальніку ансамбля «Песняры» Уладзіміру Мулявіну адкрылі ў Менску 17 жніўня, пішуць «Минск-Новости».

Помнік устаноўлены на бульвары Мулявіна ў скверы за Белдзяржфілармоніяй.

На задуму скульптара Аляксандра Каструкова, музыка выяўлены ў сцэнічным касцюме з гітарай у руках. Знакаміты пясняр прысеў на прыступкі і задуменна глядзіць удалячынь. Вобраз абраны роднымі артыста.

Гэтая скульптура - свайго роду зваротны падарунак расейскаму боку, які фінансаваў стварэнне і дастаўку помніка. Усталяваны ж ён за кошт бюджэту Менска. У кастрычніку 2014 года на ініцыятыву Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь помнік Уладзіміру Мулявіну ўсталявалі ў Екацярынбургу - горадзе, дзе ён нарадзіўся і дзе прайшло ягонае дзяцінства.

Апошнія навіны