BE RU EN

Журналістку галандскай радыёстанцыі ўзялі ў закладнікі

  • 17.08.2017, 10:50

Вяшчанне радыёстанцыі працягвалася без збояў, нягледзячы на інцыдэнт.

Невядомы захапіў у закладнікі жанчыну ў будынку радыёстанцыі 3FM у горадзе Хілверсюм, размешчаным на ўсходзе правінцыі Паўночная Галандыя, паведамляе агенцтва Рейтер са спасылкай на мясцовы тэлеканал NOS.

Паводле звестак NOS, невядомы мужчына ўварваўся ў офіс, пагражаючы на шляху некалькім людзям і ўзяў у закладнікі жанчыну. Паліцыя акружыла будынак, дзе размешчаны офіс радыёстанцыі. У пяцідзесяці метрах ад будынка праваахоўнікі знайшлі сумку і нож, на месца прыбыў спецназ.

Пазней мужчыну ўдалося затрымаць, жанчына не пацярпела.

Вяшчанне радыёстанцыі працягвалася без збояў, нягледзячы на паведамленні пра інцыдэнт.

Фота: @AmichaiStein1
Фота: @AmichaiStein1
Фота: @AmichaiStein1
Фота: @AmichaiStein1
Фота: @AmichaiStein1

Апошнія навіны