BE RU EN

На Нямізе ўсталявалі кругласутачную вэб-камеру

  • 17.08.2017, 10:38

Камера стаіць на будынку гандлёвага цэнтра Galleria Minsk.

У Менску пачала працаваць першая кругласутачная вэб-камера. Калі вам тэрмінова трэба даведацца, што адбываецца ў месцы, дзе пачыналася сталіца Беларусі, - цісніце сюды. І шукайце малюнак у правай калонцы ўнізе старонкі.

Праект рэалізаваны на новым сайце Цэнтральнага раёна Менска. Камера стаіць на будынку гандлёвага цэнтра Galleria Minsk і разгорнута ў бок Вострава смутку і мужнасці. У першую чаргу, яна прызначаная для турыстаў.

Апошнія навіны